"ВЕЧАР" 12+
лірычная меладрама
Рэжысёр-пастаноўшчык - Валерый Мазынскі
Мастак-пастаноўшчык - Максім Дудараў
Мастак па касцюмах - Таццяна Дзямідава
Кампазітар - Алег Залётнеў

Аляксей Дудараў напісаў п'есу "Вечар" у самым пачатку 1990-х, і яна ўжо на той час была настолькі актуальнай, што ішла амаль на ўсіх сцэнах Савецкага Саюза. З таго часу праблема "неперспектыўных" вёсак стала яшчэ вастрэй. Спектакль "Вечар" -- гэта адкрытая да душэўнага болю гісторыя трох жыхароў такой вось вёсачкі. Гэта разважанне пра тое, як сапраўды ацаніць пражытае і дастойна сустрэць непазбежнае. Цяпер, калі для "малой радзімы” ёсць свая Чырвоная кніга -- пералік вёсак і населеных пунктаў, зніклых з карты нашай краіны, спектакль "Вечар" папярэджвае нас, сённяшніх, і нагадвае аб тым, што мы губляем незваротна… Майстры сцэны Алег Чэчанеў (Гастрыт), Алена Рахмангулава (Ганна) і Віктар Багушэвіч (Мульцік) дакладна перадаюць гледачам перажыванні герояў.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін
