"ХАЙП" 16+
драма
Улада Альхоўская
Пераклад - Уладзімір Ліпскі
Пастаноўка - Валерый Анісенка
Мастак-пастаноўшчык - Андрэй Жыгур

Уладзімір Самохін – бізнесмен, які дабіўся вялікіх поспехаў. Ён прысвяціў сябе кар'еры, пакуль яго жонка гадавала дзяцей. Пэўны час Уладзімір быў упэўнены, што ў яго дзве цудоўныя дарослыя дочкі і ідэальнае жыццё... З віртуальнага ў рэальнае жыццё вяртае спектакль “Хайп”. Амаль дэтэктыўная інтрыга пастаноўкі шакуе гледача. У аснове - гісторыя сям’і, дзе маладое пакаленне, узгадаванае на гульнях у сетках інтэрнэту, страчвае маральныя прынцыпы дзеля карысці. Спектакль вылучаецца неардынарным поглядам на праблему ўзаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі ў сучасным грамадстве.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Працягласць - 1 гадзіна 10 хвілін
