«ЗОЛОТОЕ СЕРДЕЧКО» 3+
(спектакль-гульня па матывах казак Уладзіміра Арлова ў апрацоўцы Святланы Навуменка)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Сцэнограф - Юры саламонаў
Працягласць спектакля – 1 г. 20 хв.
Жыла-была ў лесе цікавая парачка: хітрая Ліса і дурнаваты Воўк, якія толькі і рабілі, што рабавалі куратнікі. Быццам бы і жылі - не тужылі, але жадалася большага. Вось і вырашылі выкрасці з куратніка яйка, з якога нібы павінна вылупіцца курыца, якая будзе несці ім залатыя яйкі, але, да іх расчаравання, з яйка вылупіўся Пеўнічак. І адбываецца цуд: галоўны герой казкі - Кураня сваім абаяннем "перавыхоўвае" жорсткіх драпежнікаў Ваўка і Лісу да такой ступені, што да фіналу спектакля яны ўжо ваююць за Кураня, як за ўласнае "дзіцё", ператварыўшыся ў абачлівых, шчыра кахаючых і клапатлівых бацькоў.
Спектакль ідзе на рускай мове.