Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

МОДТ ищет сотрудников:

- АКТЕРЫ (мужчины)

- НАЧАЛЬНИК МОНТИРОВОЧНОГО УЧАСТКА

- ГЛАВНЫЙ АДМИНИСТРАТОР

Вопросы по тел. 52-30-62

“ВРЕМЯ СЕКОНД-ХЕНД” 16+
(дакументальная драма па аднайменнай кнізе лаўреата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч)

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка
Сцэнограф - Андрэй Жыгур
Музычнае афармленне, аўтарства песні – Дзяніс Фешчанка
Пластыка – Дзіна Юрчанка
Відэамантаж – Вячаслаў Сікора

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін.
Прэм’ера -17.03.2018

Спектакль створаны ў жанры "дакументальная драма" і з'яўляецца своеасаблівым вандраваннем у наша савецкае мінулае. У творы пісьменніцы - шматгалоссе сведак, у кожнага з якіх быў свой выпакутаваны досвед жыцця. Кніга і спектакль па ёй дапамагаюць разабрацца ў дэталях таго часу. Гэта аб тым, як людзі выжывалі ў новых умовах, як ламаліся лёсы і нават жыцці былых савецкіх грамадзян. "Жывыя" ўспаміны - як асколкі памяці – больш яркія і пераканаўчыя, чым любы прыдуманы мастацкі твор. Спектакль ідзе на рускай мове.

Галерэя