«Вокзал на троих» 16+
(трагікамедыя па п’есе Ігора Балабко)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Юры Вута
Сцэнограф - Юры Саламонаў
Балетмайстар – Наталля Манчак
Працягласць спектакля – 2 гадзіны
Прэм’ера – 27.12.2014
Гэта трагікамедыя, а дакладней - камедыя характараў, дзе ў іранічнай форме распавядаецца аб гісторыі трох розных людзей, змушаных правесці разам некалькі гадзін. На працягу гэтага часу і адбываецца выпадковае знаёмства мужчыны і жанчыны ў прывакзальным рэстаране. Праўда, знаёмства гэта будзе злёгку "разведзена" бойкім бармэнам. Гледачы стануць сведкамі займальнай інтрыгі паміж імі, калі адначасова хочацца і захаваць "уласную прастору", і пазнаць адзін аднаго бліжэй. Сустрэча разам прывакзальнай незнаёмкі, былой тэлезоркі і разбітнога бармэна напоўнена такімі нечаканымі "зігзагамі", што прадказаць фінал не зможа ніхто. Спектакль ідзе на рускай мове