МІНСКІ АБЛАСНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Створаны ў 1991 годзе ў г. Маладзечна на базе народнага тэатра ГДК.
Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры тэатра: Мікалай Мацкевіч
(1991 -2002), Антаніна Міхальцова (з 2004), Юрый Вута (з 2006), Мікалай Дзінаў
(з 2012), Валерый Анісенка (з 2017).
Дырэктары: Сяргей Вальковіч (з 1991), Юрый Крывенькі (з 2009), Алена Сакалоўская (з 2021).
Галоўныя мастакі: Яўген Волкаў (1994-2002), Вольга Грыцаева (з 2004), Юрый Саламонаў (з 2007), Валерый Юркевіч (з 2012), Пётр Анашчанка (з 2020).
Рэпертуар адрозніваецца жанравай разнастайнасцю пастановак для дарослых
(драма, меладрама, трагікамічная фантазія, гістарычная драма, камедыя, трагікамедыя, трагіфарс) і дзяцей (музычная казка-жарт, казка-гульня,
казка-мюзікл і інш.).
У рэпертуары - пастаноўкі на аснове беларускай драматургіі: "Камедыя"
У. Рудава па матывах твораў К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча (1993), "Вечар"
А. Дударава (2001), "На другі дзень Сёмухі" Ю. Вута (2002), "Шукаю сапраўднага мужчыну" (2006) і "Маленькі свет" (2008) А.Паповай, "Свінтус Грандыёзус, або Хто смяецца апошнім" па п'есе К. Крапівы (2010), "Псіхааналітык для псіхааналітыка" Д. Балыка (2011), "Карона з кахання" А. Дзялендзіка (2012), "Падобны на Стынга"
І. Пісьменнай (2013), і іншыя.
Спектаклі па творах расійскіх аўтараў: "Старая Зайчыха" М. Каляды (2008), "Не такі, як усе" А. Слапоўскага, "Бывай, канферансье!" Р. Горына (абодва 2012), "Афінскія вечары" П. Гладзіліна (2014), "Дзядзькаў сон" Ф. Дастаеўскага (2015), "Плачу наперад" Н. Птушкінай (2016), “Некалькі пралётаў уверх” Р. Аўчыннікава (2018) і іншыя.
Спектаклі паводле замежных драматургаў: "Каханне "па-італьянску" Э. Дэ Піліпа, "Забава" па С. Мрожаку (абодва 2007), "Верная жонка" С. Маэма (2009), "Банкет" Н. Саймана (2010), “Красоткі”А. Менчала (2017), "Дырыжор"
Л. Агулянскага (2018) і іншыя.
Сярод пастановак для дзяцей: "Папялушка" Я. Шварца, "Парася, якое спявае, альбо Нельга нам без сябра" С. Казлова (абедзве 2003), "Кошкі-мышкі" А. Хайта (2004), "Залатое сэрцайка" С. Навуменка (2008), "Всё будет хороШОУ!"
А. Чэчанева (2010), "Казка аб Чырвонай стужачцы" Г. Латышавай і А. Чэчанева (2013), "Кот у ботах" В. Ліс (2015), "Непослушная спичка" А.Барткевіча і іншыя.
У тэатры ажыццявілі пастаноўкі рэжысёры А. Андросік, В. Баркоўскі, В. Анісенка,
Г. Баравік, Ю. Вута, У. Забэла, У. Караткевіч, В. Мазынскі, В. Раеўскі,
В. Расстрыжэнкаў, Р. Таліпаў, А. Дольнікаў, У. Савіцкі, Г. Мушперт, А. Грыненка, М. Дзінаў у садружнасці з кампазітарамі А. Атрашкевіч, А. Елісеенкавым,
А. Залётневым...
У трупе тэатра: майстры сцэны І. Камышава, Т. Карпец, С. Карзей,
А. Рахмангулова, А.Чэчанеў, Л. Рошчына, артысты вышэйшай катэгорыі
А. Барткевіч, І. Кляпацкая, Э. Ларыёнава, А. Макарэвіч, П. Святоха, П. Сцяпанаў, Я. Стэцэнка, Д. Фешчанка, артысты першай катэгорыі А. Грасевіч,
Н. Скарынка, артысты другой катэгорыі К. Шчэрбач, А. Мілушава, Г. Ракіта, М. Драздоў, У. Назаранка, К. Панедзька.
МАДТ актыўна ўдзельнічае ў гастрольна-фестывальнай дзейнасці. У 1994-2001 гадах на базе тэатра штогод праводзіўся республіканскі фестываль майстроў тэатральнага мастацтва "Маладзечанская сакавіца", у 2005 праведзены заключны другі этап міжнароднага фестывалю монаспектакляў "Я".
![]() ![]() ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() |