“СКАЗКА О КРАСНОЙ ЛЕНТОЧКЕ” 6+
(вясёлая прыгода для для дзяцей і дарослых
па п’есе Галіны Латышевай у апрацоўцы Алега Чэчэнева)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Алег Чэчэнеў
Сцэнаграф -- Сяргей Антонаў
Кампазітар - Уладзімір Сівіцкі
Балетмайстар - Віталіна Бідзюк
Працягласць спектакля – 60 хвілін
Тут, як і належыць ў нашых казках, жыл-быў галоўны герой Іван, не зусім, каб сказаць, дурань, але па мянушцы Праставаты. Вось ён наняўся працаўніком у сялянскую гаспадарку, а паколькі навыкаў і кемлівасці ў такой працы ў Ванюшы не было, ён учыніў у гаспадарцы сапраўдны разор, да смерці папалохаўшы ўсю хатнюю жыўнасць, завошта быў са скандалам выгнаны гаспадарамі з карыснай парадай наўздагон: перш чым брацца за справу, трэба набрацца розуму. За розумам Ваня адпраўляецца да Карча Лысага, у якога, па слыху, "і золата палата, і розуму багата". Спектакль ідзе на рускай мове.