"ШУКАЮ САПРАЎДНАГА МУЖЧЫНУ" 16+
камедыя па п'есе Алены Паповай "Нужен муж для поэтессы"
Перакладчык – Марына Бартніцкая
Рэжысёр-пастаноўшчык –
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталій Баркоўскі
Рэжысёр – Марына Папова
Сцэнограф - Вольга Грыцаева
Кампазітар - Аляксандр Крыштафовіч
Балетмайстар - Дзіна Юрчанка
Гісторыя аб тым, як галоўная гераіня Паэтэса, жанчына неардынарная і летуценная, жыве ў прыдуманым свеце, піша ў сваё задавальненне вершы і абсалютна ігнаруе бытавыя рэаліі. Менавіта гэтая акалічнасць і не дае супакою яе старадаўняй Сяброўцы, якая загарэлася жаданнем знайсці для Паэтэсы "сапраўднага мужчыну", які зрабіў бы яе жыццё "як ва ўсіх нармальных людзей". Вось тут і выяўляецца прыкрыты аўтарскай іроніяй канфлікт узнёслага з прыземленым. Практычная Сяброўка ўладкоўвае на кватэры летуценніцы штосьці накшталт мужчынскага "кастынгу" на сапраўднага мужчыну.
Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць – 1 гадзіна 45 хвілін.