«СЕМЕЙНЫЙ ПОРТРЕТ С ПОСТОРОННИМ» 16+
(камедыя па п’есе Сцяпана Лабазёрава)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Сяргей Палешчанкоў
Сцэнограф - Валерый Юркевіч
Працягласць спектакля – 1 г. 40 хв.
Прэм’ера – 16.01.2013
Іранічная гісторыя аб тым, як у расійскай сельскай глыбінцы ў сям'ю з чатырох чалавек падсяляюць гарадскога мастака запрошанага мясцовым начальствам афармляць клуб да свята. І усё бы нічога, але ў сям'і гэтай ёсць юная прыгажуня, на якую малады мастак адразу ж паклаў вока, што вельмі моцна не спадабалася мясцоваму суправаджаламу мастака, таксама да гэтай дзяўчыны неабыякаваму. Каб захаваць сваю "любоўную вакансію", ён аб'яўляе сям'і, што гарадскі мастак - пастаянны кліент "псіхоўні", а яму, у сваю чаргу, што сям'я, у якую яго селяць, пагалоўна "з прывітаннем". Гледачы становяцца сведкамі высвятлення персанажамі "дыягназу", спароджанага недаверам і падазронасцю. Спектакль ідзе на рускай мове.