Парася, якое спявае, альбо нельга нам без сябра» 3+
(музычная казка-жарт па п’ есе Сяргея Казлова ў перакладзе Юрыя Куліка)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Вендыкт Расстрыжэнкаў
Сцэнограф - Яўгег Ваўкоў
Кампазітар – Алег Елісеенкаў
Працягласць спектакля – 60 хвілін
Парася, якое спявае! Ці не дзіўна! Нават незвычайна! Ніхто ў вёсцы ў гэта не можа паверыць. Больш таго! Таленавітаму падсвінку пагражае змрочная перспектыва ператварыцца ў пачастунак да гасцявога стала ў гонар яго гаспадыні - Дар'і Іванаўны. Але не такі наш адважны герой, каб паддацца злому лёсу. Ён уцякае ў лес, дзе сустракае вернага Сябра - Зайца. Сяброўства дапамагае прыяцелям перамагчы злога Ваўка, пераадолець іншыя перашкоды і прымусіць усіх прызнаць цудоўны талент Парася – спевака! Спектакль ідзе на беларускай мове.