У Вас есть вопросы? Отправить сообщение

Тел. для справок 8 (0176) 74 63 88

У Маладзечне распачалі 28 тэатральны сезон (Фота)

Мінскі абласны драматычны тэатр 19 верасня адчыніў дзверы для гледачоў. Артысты прадставілі спектакль «Камедыя», якому сёлета споўнілася 25 гадоў, піша rh.by.

Камедыяй пра селяніна Дзёмку, яго жонку Маланку, арандатара Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання адкрылі тэатральны сезон у Мінскім абласным драматычным тэатры.

Гэта п’еса Уладзіміра Рудава паводле твораў Каэтана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча стала «візітнай карткай» маладзечанскага тэатра. На сцэне «Камедыю» гуляюць ужо 25 гадоў.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Андросік,  асістэнт рэжысёра – Наталля Барткевіч. Мастацкі кіраўнік тэатра – Валерый Анісенка.

19 верасня гледачы пазнаёміліся з абноўленай трупай тэатра.

Эмілія Ларыёнава ў ролі Маланкі – жонкі галоўнага героя.

Мужа Маланкі – Дзёмку гуляе Аляксандр Пашкевіч.

Муж і жонка лупцуюць яўрэя Давіда (Сяргей Карзей).

Дзёмка і Маланка часта сварацца.

Дзёмка любіць выпіць, бутэльку хавае ад жонкі.

Чорт у вобразе смерці дае селяніну цікавую прапанову.

Селяніну – 301 рубель, калі ён здолее маўчаць гадзіну. Калі не, чорт забірае душу Дзёмкі.

Дзёмка прадчувае лёгкія грошы.

Дарэчы, купюру наміналам 301 рубель разыгрывалі падчас сустрэчы, прымеркаванай да адкрыцця тэатральнага сезона 12 верасня. Яе «прадалі» за 301 беларускі рубель.

Чорт-спакушальнік адкрыў свой твар.

Давід прапаноўвае селяніну зашыць рот, каб лягчэй было маўчаць.

Дзёмка сядзіць на пне і спрабуе маўчаць. Выгляд у яго няшчасны.

Падчас сустрэчы з жонкай Дзёмка мужна маўчыць. А тая яго «дапякае».

Маланка знайшла «заначку» мужа, выпіла. І… Дзёмка закрычаў.

І прыйшоў чорт.

І што вы думаеце, сказаў Дзёмка? Ён аддаў сваю жонку!

Давід папрасіў чорта «памацаць» яго хвост. Той засаромеўся, усміхнуўся і пагадзіўся.

Лепш бы ён гэтага не рабіў. Яўрэй моцна пацягнуў за хвост і… адарваў яго!

Дзёмка атрымаў другі шанец атрымаць грошы за маўчанне.

Давід пра гэта не ведае. Ён расказвае длінную гісторыю свайго жыцця. На маўчанне селяніна не звяртае ўвагі.

Чорт да мужчын з’яўляецца вельмі часта. Цяпер ён забраў Давіда. Бо Дзёмка раззлаваўся на гутарку яўрэя і загаварыў.

Давід і жонка прыйшлі да Дзёмкі, быццам прывіды. Ён спужаўся. Чорт сказаў, што селяніну ўсё здалося. У выніку Маланка, Дзёмка і Давід даводзяць чорта да поўнай страты сэнса жыцця.

Фота Таццяны Касьян.

 rh.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика