« № 13» 16+
(камедыя становішчаў па п’есе Рэя Куні)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Віктар Чэпелеў
Рэжысёр – Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Гэты спектакль развенчвае міф аб "спакойнай Англіі". "13" -- гэта нумар "люкс" у прэстыжным атэлі Лондана, а яшчэ гэта містычная лічба, якая ўносіць у жыццё нечаканасці і не зусім запланаваныя складанасці. Памочнік прэм'ер-міністра Рычард Уілі нават і падумаць не мог, што яго чарговая любоўна-службовая інтрыжка з сакратаркай Джэйн ператворыцца ў нейкую дэтэктыўную гісторыю з заблытаным сюжэтам, пераапрананнямі і целам быццам бы нябожчыка. Жаданне высокапастаўленага служачага "выратаваць свой твар" змушае ўсіх удзельнікаў падзей стаць яго мімавольнымі саўдзельнікамі. Гэтая камедыя можа служыць прыкладам традыцыйнага брытанскага гумару, калі нават пры самых неверагодных акалічнасцях "джэнтльмены застаюцца джэнтльменамі".
Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін .