Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

 Навiны

Падпісацца на навіны.
Пакінце Ваш нумар телефона і вы будзеце дабаўлены да нашых навін у мэссенджэры - viber

Поля, помеченные символом *, обязательны для заполнения.

Мы в социальных сетях

 

Учынак года па версіі "Рэгіянальнай газеты"

Опубликовано 09.01.2019

Пастаноўкі Мінскага абласнога драматычнага тэатра заўсёды самабытныя і запамінальныя. Аднак сёлета мастацкі кіраўнік Валер Анісенка паставіў спектакль “Час сэканд хэнд” па творах Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч.

 

Тэатр у Маладзечне.

Гэта не толькі эмацыйная і якасная пастаноўка, яна смелая, пранізлівая і ўражваючая. У пастаноўцы задзейнічалі амаль усю трупу – у прэм’еры ўдзельнічалі Аляксей Карпец, Дзяніс Фешчанка, Барыс Донін, Эмілія Ларыёнава, Ірына Кляпацкая, Ірына Камышава, Людміла Рошчына, Павел Святоха, Сяргей Карзей, Таццяна Карпец, Валер Бабкін і Кацярына Панедзька, Алена Рахмангулава.

Аднак спектакль – гэта шматузроўневая праца многіх спецыялістаў. Таму ў намінацыі “Учынак года” мы аддаём перамогу калектыву тэатра.

“Я не хачу гэта слухаць! Я не хачу гэтага чуць!!!” У Маладзечне адбылася прэм’ера спектакля па матывах кнігі Святланы Алексіевіч “Час Сэканд Хэнд”