Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

 Навiны

Падпісацца на навіны.
Пакінце Ваш нумар телефона і вы будзеце дабаўлены да нашых навін у мэссенджэры - viber

Поля, помеченные символом *, обязательны для заполнения.

Мы в социальных сетях

 

Спектакль “Каханне. Сабака@ Кропка. RU” быў вельмі хвалюючым

Опубликовано 04.03.2019

Чарговы паказ спектакля “Каханне. Сабака@ Кропка. RU” на гэтым тыдні быў вельмі хвалюючым для ўсіх, хто працаваў над яго ўвасабленнем на маладзечанскай сцэне, асабліва для артыстаў Сяргея Карзея і Людмілы Рошчынай, якія выконваюць галоўныя ролі. Хваляванне было выклікана тым, што ў глядзельнай зале прысутнічаў сам аўтар – Лявон Агулянскі.

 

Хваляванне было выклікана тым, што ў глядзельнай зале прысутнічаў сам аўтар – Лявон Агулянскі, які прыляцеў у Беларусь з Ізраіля, дзе жыве, спецыяльна, каб наведаць маладзечанскі тэатр і пагледзець “у жывую” свой твор. Пастаноўку ажыццявіў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі Валеры Анісенка. Пасля спектакля адбылася творчая сустрэча з драматургам, на якой Лявон Агулянскі адказаў на пытанні прысутных аматараў тэатра.

Крыху пра госця з Ізраіля.

Лявон Агулянскі лічыць сябе піцерцам у чацвёртым пакаленні. У 1982 годзе закончыў на выдатна Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут. На выбар прафесіі ўрача падзейнічала тое, што гэта спецыяльнасць, на думку Лявона, адна з нямногіх, дзе ён мог прыносіць рэальную карысць людзям, не здраджваючы сваім перакананням, чаго не скажаш пра пісьменніцкае рамяство, якім юнак таксама захапляўся, але не бачыў перспектыў для праўдзівага апісання рэчаіснасці, а ў дэсідэнты трапіць яму не хацелася. І ўсё ж талент пісьменніка праявіўся з цягам часу, калі сям’я Агулянскіх эмігравала ў Ізраіль. Праявіўся тады, калі паспяховы і досыць знакаміты ўрач Агулянскі ў чарговы раз сутыкнуўся з жыццёвай драмай чарговага пацыента, якому медыцына не ў стане была дапамагчы. Апавяданні, што выходзілі з-пад пяра пачынаючыга пісьменніка, сталі антыдэпрэсантам для яго і для чытачоў. Пазней лёс звёў пісьменніка з тэатральным рэжысёрам Міхаілам Лур’е, які прапанаваў перарабіць адну з аповесцяў у п’есу. З таго моманту вір драматургіі захапіў і зацягнуў Лявона Агулянскага. Сёння на рахунку аўтара два раманы, шмат аповесцей, драматычных твораў. Яго спектаклі ідуць у тэатрах краін СНД, Расіі, Ізраіля, ЗША, Германіі. Ён – сябра Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза рускамоўных пісьменнікаў Ізраіля, сябра Гільдыі драматургаў Расіі і Амерыкі, лаўрэат прэміі А. П. Чэхава.