Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

 Навiны

Падпісацца на навіны.
Пакінце Ваш нумар телефона і вы будзеце дабаўлены да нашых навін у мэссенджэры - viber

Поля, помеченные символом *, обязательны для заполнения.

Мы в социальных сетях

 

Новы, 29, тэатральны сезон

Опубликовано 19.09.2019

Новы, 29, тэатральны сезон у Мінскім абласным драматычным тэатры распачаўся прэм’ерай

 Мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі Валерый Анісенка з гонарам прадставіў гледачам працу сваіх маладых калег і пажадаў шчаслівага творчага лёсу новаму спектаклю.

Сацыяльная драма “Дзеўкі” мінскага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага, пастаноўку якой ажыццявіў малады рэжысёр Данііл Обухаў на сцэне абласнога тэатра не толькі пра негатыўныя з’явы сучаснага жыцця.

 

Пад знешняй абалонкай вульгарных і распусных паводзінаў студэнтак, што зарабляюць сабе на жыццё самай старажытнай з прафесій, выразна праступаюць заганы грамадскага жыцця, якія і штурхаюць духоўна слабых дзяўчат на панэль.
У спектаклі задзейнічаны пераважна маладыя актрысы МАДТ: Аляксандра Грасевіч, Кацярына Шчэрбач, Наталля Скарынка, Яўгенія Стацэнка, Марыя Барэйка, Анастасія Макарэвіч. Мужчынскія ролі выконваюць Павел Святоха і Андрыян Барткевіч.