Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

 Навiны

Падпісацца на навіны.
Пакінце Ваш нумар телефона і вы будзеце дабаўлены да нашых навін у мэссенджэры - viber

Поля, помеченные символом *, обязательны для заполнения.

Мы в социальных сетях

 

Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне рыхтуецца да прэм’еры патрыятычнага праекта

Опубликовано 22.04.2019

Штодзённыя рэпетыцыі новага спектакля пад назвай «Не пакідай мяне» ідуць у Мінскім абласным драматычным тэатры. Здача яго будзе прымеркавана да свята Вялікай Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Зрабіць прэм’еру патрыятычным праектам з прыцягненнем да ўдзелу маладзечанцаў і не толькі плануе дырэктар установы Юрый Крывенькі. І просіць гараджан і жыхароў раёна пагартаць у вольны час старонкі сямейных альбомаў, рарытэтныя фотаздымкі сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і даслаць іх сканы (да 30 красавіка) на электронны адрас Мінскага абласнога драматычнага тэатра modt@tut.by з пазнакай «Акцыя Памяць». Усе атрыманыя фотакарткі ўпрыгожаць відэарад, а прозвішчы герояў (іх вы ўкажаце ў сваім лісце) будуць агучаны падчас дэманстрацыі спектакля.

— 3 ліпеня — Дзень вызвалення Беларусі, сталіцы нашай краіны — Мінска, — разважае кіраўнік тэатра. — Таму ў нас ёсць задумка адправіцца на гастролі па рэгіёне з прэм’ерным спектаклем. Ужо распрацаваны папярэдні графік выезду і паказу пастаноўкі ў дні вызвалення кожнага з райцэнтраў. Застаецца толькі заручыцца падтрымкай мясцовых уладаў і нашых добраахвотных памочнікаў — актывістаў БРСМ.

Сваё бачанне сюжэта п’есы Аляксея Дударава «Не пакідай мяне» ўзяўся ўвасобіць на сцэне мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Драматычная балада ў дзвюх дзеях — аповед пра тое, наколькі вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

— Валерый Анісенка перакананы, што тэма Вялікай Айчыннай вайны ніколі не перастане быць актуальнай для нашага народа, — расказвае кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Ала Страшынская. — У кожнай сям’і з вуснаў у вусны перадаюцца ўспаміны пра пакутнікаў і герояў, пра ахвяры і подзвіг, пра чалавечнасць і жахі. Таму, на думку рэжысёра-пастаноўшчыка спектакля, вельмі важна, каб новыя пакаленні з павагай ставіліся да мінуўшчыны, захоўвалі і перадавалі нашчадкам памяць пра тых, хто набліжаў Перамогу.

У спектаклі задзейнічаны маладыя артысты тэатра Павел Святоха, Наталля Скарынка, Кацярына Шчэрбач, Аляксандра Грасевіч, Яўгенія Стацэнка, Анастасія Макарэвіч, Кацярына Панедзька.

Ролю палкоўніка выконвае вядучы майстар сцэны Сяргей Карзей.

Марына Слiж

Фота Алы Страшынскай