“КРАСОТКИ” 16+
(амерыканская камедыя па матывах п’есы Айвана Менчалла «Пикник над вечным покоем»)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Дзяніс Нупрэйчык
Сцэнограф - Яўген Волкаў
Касцюмы – Наталля Дудчанка
Пластыка – Алена Рахмангулава
Працягласць спектакля – 2 гадзіны
Прэм’ера – 04.11.2017
Ёсць такі жарт: жанчыны, якія заўсёды дакладна ведаюць, дзе знаходзіцца іх мужыкі, - удовы. Тры ўдавы "вельмі нават яшчэ нічога" збіраюцца раз у месяц, каб пагамоніць пра, папіць чайку, або чаго памацней, а пасля адправіцца на цвінтар наведаць сваіх мужоў, якія заўчасна пайшлі з жыцця. Але не трэба аб журботным: ледзь глядач прывыкне да сітуацыі, высвятляецца, што ўдовы не прочкі павесяліцца і "адарвацца па поўнай" на чарговым вяселлі агульнай знаёмай, а таксама завесці раман з удаўцом, сустрэтым усё там жа - на могілках… Увогуле, жыццё працягваецца! Спектакль ідзе на рускай мове.