КОТ У БОТАХ 0+
Музычная казка паводле твора Шарля Перо ў перакладзе і апрацоўцы Вольгі Ліс
Пастаноўка -- Венедыкт Расстрыжэнкаў
Сцэнаграфія -- Валерый Юркевіч
Музыка -- Алег Залётнеў
Пластыка – Алена Рахмангулава
Калі памёр бацька-млынар, старэйшыя браты выгналі з хаты малодшага Жака і кінулі яму ўслед ката – маўляў, трымай спадчыну! Зразумела, што Жак спачатку засмуціўся, але Кот на справе аказаўся цудоўнай спадчынай: хвастаты «мурлыка-служка» дапамог свайму гаспадару атрымаць тытул Маркіза Карабаса, перахітрыў і перамог страшнага Людаеда.
У сцэнічным дзеянні актыўна ўдзельнічаюць і юныя гледачы.
Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць -- 60 хвілін без антракту.

