«КАРОНА З КАХАННЯ” 14+
(лірычная драма па п’есе Анатоля Дзялендзіка,прысвечанпая жыццюі творчасці Янкі Купалы)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Вендыкт Расстрыжэнкаў
Сцэнограф - Дар’я Валкава
Кампазітар – Алена Атрашкевіч
Пластыка – Таццяна Карпец
Працягласць спектакля – 2 г.15 хв.
Прэм’ера – 07.07.2012
Вялікіх мастакоў слова “карануе” час, і ў гэтай іх кароне дыяментамі зіхацяць думкі, мары, перажыванні, якія ўвасобіліся ў творах, што яны пакінулі нашчадкам. Але, лёс дорыць творцам акрамя выпрабаванняў і высокія пачуцці, з якіх таксама складаецца сваеасаблівая карона – карона з кахання. Гэта лірычная гісторыя пра тое, як у жыцці маладога паэта Янкі Купалы з’явілася акторка-аматарка Паўліна Мядзёлка, што першай выканала галоўную ролю Паўлінкі ў яго аднайменнай камедыі, і якое месца затым яна заняла ў яго сэрцы. Дзеянне спектакля развіваецца імкліва, уцягваючы гледача разам з героямі ў віры часу. Усё мяняецца, пастаянным застаецца адно – каханне паміж Янкам і Паўлінай. Гэта іх адна карона на дваіх. Спектакль ідзе на беларускай мове.