Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

МОДТ ищет сотрудников:

- АКТЕРЫ (мужчины)

- НАЧАЛЬНИК МОНТИРОВОЧНОГО УЧАСТКА

- ХУДОЖНИК-ОФОРМИТЕЛЬ

- АДМИНИСТРАТОРЫ

Вопросы по тел. 52-30-62

 «КАМЕДЫЯ»                                                                                                                                     16+

Камедыя-лубок па п’есе Уладзіміра Рудава

Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Андросік

Сцэнограф – Ігар Падлівальчаў

 

Гэта вясёлы народны спектакль, паказ якога на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра перайшоў на трэцюю сотню! Драматург Уладзімір Рудаў напісаў п’есу «Камедыя» па матывах твораў беларускіх аўтараў XIX стагоддзя – Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча -- з відавочным намерам параўнаць менталітэт беларусаў тагачасны і цяперашні, а таленавіты рэжысёр Андрэй Андросік паспрыяў яму

ў гэтым да такой ступені, што спектакль «Камедыя» і сёння застаецца аншлагавым на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра, пачынаючы з першай пастаноўкі ў 1993 годзе. Ён стаў чымсьці накшталт візітнай карткі абласнога драмтэатра.

 А неверагодная гісторыя такая: мужык Дзёмка спрачаецца з самім Чортам, што за 500 рублёў (па царскіх часах – велізарныя грошы!) цэлы дзень праседзіць моўчкі. Але то яго бойкая «палова» Маланка, то арандатар Давід не даюць яму магчымасці маўчаць і ўвесь час правакуюць на гутарку, падвяргаючы “пари” зрыву. Менавіта сваёй ментальнай непасрэднасцю гэтыя трое і даводзяць Сатану амаль да вар'яцтва і поўнай страты д’ябальскага сэнсу жыцця…

    Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць -- 2 гадзіны 15 хвілін.