Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

МОДТ ищет сотрудников:

- АКТЕРЫ (мужчины)

- НАЧАЛЬНИК МОНТИРОВОЧНОГО УЧАСТКА

- ГЛАВНЫЙ АДМИНИСТРАТОРЫ

Вопросы по тел. 52-30-62

  "Каралева прыгажосці з Лінэна"16+      (Псіхалагiчная драма ў дзвюх дзеях)    

Пастаноўка – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Дзяржаўных прэмiй Беларусi Валерый Анiсенка

Пераклад -- Міраслава Шавыркіна

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур

    Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі часцей за ўсё глухія і жорсткія адзін да аднаго, яны схільныя да гвалту... і ўсё ж... небезнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін Мак-Донах.

    У "Каралеве прыгажосці з Лінэна" ваююць за сваё шчасце жаласлівая маці Мэг і адзінокая, няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму іх "разборкі" выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі...

    У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў -- жадання любові і адчаю з-за яе адсутнасці -- пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна звязаныя паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы. 

Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць -- 1 гадзіна 20 хвілін.