"ХАЙП" 16+
драма
Улада Альхоўская
Пераклад -- Уладзімір Ліпскі
Пастаноўка -- Валерый Анісенка
Мастак-пастаноўшчык -- Андрэй Жыгур
Уладзімір Самохін – бізнесмен, які дабіўся вялікіх поспехаў. Ён прысвяціў сябе кар'еры, пакуль яго жонка гадавала дзяцей. Пэўны час Уладзімір быў упэўнены, што ў яго дзве цудоўныя дарослыя дочкі і ідэальнае жыццё...
З віртуальнага ў рэальнае жыццё вяртае спектакль “Хайп”. Амаль дэтэктыўная інтрыга пастаноўкі шакуе гледача. У аснове -- гісторыя сям’і, дзе маладое пакаленне, узгадаванае на гульнях у сетках інтэрнэту, страчвае маральныя прынцыпы дзеля карысці.
Спектакль вылучаецца неардынарным поглядам на праблему ўзаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі ў сучасным грамадстве.
Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць --1 гадзіна 10 хвілін.