Гісторыя Мінскага абласнога драматычнага тэатра
Мінскі абласны драматычны тэатр створаны ў 1991 годзе на аснове Маладзечанскага народнага тэатра гарадскога Дома культуры.
Ініцыятарам яго стварэння, а затым і мастацкім кіраўніком да 2003 года быў
Мікалай Пятровіч МАЦКЕВІЧ.
Мікалаю Пятровічу ўдалося сфарміраваць цікавы творчы калектыў, ажыццявіць пастаноўку 14 спектакляў, разнастайных па жанры і ўнутранай драматургіі. МАДТ з таго часу заняў адметнае месца ў культурнай прасторы краіны.
Асаблівая ўвага пры фарміраванні рэпертуару была аддадзена беларускай драматургіі: «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (спектакль ішоў пад назвай «Час, Сымоне, час»), «Камедыя» Уладзіміра Рудава па творах Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча, «Вечар» Аляксея Дударава.
Дабратворным было супрацоўніцтва тэатра з Аляксеем Дударавым. На маладзечанскай сцэне ўпершыню былі паказаны яго п'есы: «Адцуранне», якая ўздымала тэму чарнобыльскай трагедыі, «Прынц Мамабук», «Кім», «Вавілон». Сваім аўтарытэтам драматург неаднаразова рэальна дапамагаў тэатру ажыццяўляць творчыя планы. Ён жа выступіў у якасці аднаго з сузаснавальнікаў фестывалю «Маладзечанская сакавіца», які праводзіўся з 1994 па 2001 г.
Будынак
Будынак, дзе цяпер знаходзіцца Мінскі абласны драматычны тэатр, у міжваенныя часы быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. Тут знаходзіўся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая.
Удзел у фестывальным жыцці
1994 год
На базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра праходзіў Рэспубліканскі фестываль майстроў тэатральнага мастацтва «Маладзечанская сакавіца». Тэатр прымаў у ім удзел са спектаклямі: «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік), «За зачыненымі дзвярыма» Жана-Поля Сартра (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў), «Саламея і яе амараты» Сяргея Кавалёва (рэжысёр Рыд Таліпаў), «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевiч), «Дыяген» Барыса Рацэра і Уладзіміра Канстанцінава (рэжысёр Уладзімір Забела), «Двое на арэлях» Уільяма Гібсана (рэжысёр Мікалай Мацкевіч).
1998 год
Тэатральны фестываль сучаснай нямецкай драматургіі пад патранажам Інстытута імя Гётэ са спектаклем «Гер Паўль» Танкрэда Дорста (рэжысёр Андрэй Бубашкін).
Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне, «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевіч).
Рэспубліканскі фестываль-агляд дзіцячых спектакляў у Мінску са спектаклем «Парася, якое Спявае» Сяргея Казлова (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкаў). Дыплом за выкананне ролі Парася атрымала Алена Рахмангулава.
2001 год
Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне.
2003 год
1-ы этап 4-га Міжнароднага фестывалю монаспектакляў «Я» ў Мінску —«Сіні аўтамабіль» Яраслава Стэльмаха ў пастаноўцы Алега Чэчанева і «Квіток у рай» па матывах п'есы Юліу Эдліса «Дзьмухавец» у пастаноўцы Валерыя Мурычына. Спектаклі адзначаны дыпломамі фестывалю — 3-е месца ў намінацыі «майстра сцэны» і 1-е месца ў намінацыі «творчая моладзь».
2004 год
4-ы Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» ў Маладзечне са спектаклем «Сіні аўтамабіль» (пастаноўшчык і выканаўца — Алег Чэчанеў). Дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.
2006 год
Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» ў Брэсце. Спектакль «Забава» Славаміра Мрожака (рэжысёр Iгар Блiнкоў).
2008-09 гады
Тэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомелі. Спектакль «Не судзімыя будзеце…» па п'есе польскага драматурга Януша Главацкага (рэжысёр Юры Вута).
2012 год
Міжнародны тэатральны фестываль жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай
ў Нежыне, Украіна, спектакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» Алены Паповай (рэжысёр Віталь Баркоўскі). Дыплом за лепшы акцёрскі дуэт — Таццяна Карпец і Алена Рахмангулава.
2013 год
Міжнародны тэатральны фестываль «Чалавек які грае» («Homo ludens») у Нікалаеве, Украіна са спектаклем «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік). Дыплом асноўнага журы за лепшую мужчынскую ролю артысту Аляксандру Пашкевічу (Мужык), за лепшую мужчынскую ролю другога плана артысту Сяргею Карзею (Давід). Дыплом альтэрнатыўнага журы «Улюбёнец публікі» артысту Алегу Чэчаневу (Чорт).
2014 год
III Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” са спектаклем у жанры “рэтра” “Падобны да Стынга” паводле п’есы беларускага драматурга Ірыны Пісьменнай (рэжысёр Мікалай Дзінаў).
2017 год
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча
(г. Бабруйск) са спектаклем “Карона з кахання” Анатоля Дзялендзіка.
2018 год
- VI Міжнародны тэатральны фестываль “Смаленскі каўчэг” са спектаклем “Дырыжор” Лявона Агулянскага (г. Смаленск, Расійская Федэрацыя).
- VII Міжнародны тэатральны фестываль малых форм “CHELOBEK ТЭАТРА” са спектаклем “Дырыжор” Лявона Агулянскага, рэжысёр Валерый Анісенка (г. Чалябінск, Расійская Федэрацыя).
- Нацыянальная тэатральная прэмія са спектаклем “Время секонд хэнд” Святланы Алексіевіч (рэжысёр Валерый Анісенка).
2019 год
- XXIII Міжнародны тэатральны фестываль Ф.М.Дастаеўскага са спектаклем «Дядюшкин сон», рэжысёр Віталій Баркоўскі (г. Вялікі Ноўгарад, Расійская Федэрацыя).
- I Усеўкраінскі тэатральны фестываль малых форм “Майстэрыя” са спектаклем “Любовь.Собака@.Точка.RU” Лявона Агулянскага, рэжысёр Валерый Анісенка (г. Нежын, Украіна).
- Дыплом лаўрэата на XI Міжнародным тэатральным фестывалі краін Прычарнамор’я «HOMO LUDENS» са спектаклем “Любовь.Собака@.Точка.RU” Лявона Агулянскага, рэжысёр Валерый Анісенка ( г. Нікалаеў, Украіна).
2020 год
Маскоўскі тэатральны фестываль "Нам дороги эти позабыть нельзя", прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (спектакль “Память, за собою позови..."); Ганаровай граматай за ўдзел у фестывалі ўзнагароджаны рэжысёр спектакля Сяргей Карзей.
2021 год
Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” са спектаклем “Не пакідай мяне” Аляксея Дударава (рэжысёр Валерый Анісенка).
2022 год
- Па выніках V Міжнароднага фестывалю Марціна МакДонаха (Перм, Расія) тэатр узнагароджаны Спецыяльным Дыпломам журы за самабытнае прачытанне аўтарскага тэксту “Каралева прыгажосці з Лінэна” па п’есе Марціна МакДонаха (рэжысёр Валерый Анісенка). Дыпломам у намінацыі "Лепшая жаночая роля" ўзнагароджана актрыса Алена Рахмагулава.
- XXVI Міжнародны тэатральны фестываль Ф.М. Дастаеўскага -- спектакль «Сёстры Дастаеўскія», рэжысёр Валерый Анісенка (Расійская Федэрацыя).
- VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча -- спектакль «Сёстры Дастаеўскія», рэжысёр Валерый Анісенка. Дыпломам у намінацыі "Лепшая мужчынская роля" ўзнагароджаны акцёр Дзяніс Фешчанка за выкананне ролі Саламона Псарскага.
- Тэатр удзельнічаў анлайн са спектаклем «Валентина» ў I Міжнародным тэатральным фестывалі «Арктическая сцена» ў Мурманску (рэжысёр Валерый Анісенка).
- У Маскве на III Міжнародным анлайн-фестывалі адной п’есы Аляксандра Вампілава «Чулимск 50» спектакль «Валентина» па п’есе «Прошлым летом в Чулимске» адзначаны Залатым дыпломам Лаўрэата (рэжысёр Валерый Анісенка).
2023 год
-
Алена Рахмангулава – Дыплом Лаўрэата VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы» (роль Анны Хороших в спектакле «Валентина»)
-
Мастацкі кіраўнік тэатра Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка -- Дыплом Лаўрэата VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў намінацыі «Найлепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра драмы» за пастаноўку спектакля «Валентина» па п’есе Аляксандра Вампілава «Прошлым летом в Чулимске»
Фестывальнае жыццё асобных спектакляў
- Монаспектакль тэатра «Сіні аўтамабіль» у пастаноўцы і выкананні Алега Чэчанева прымаў удзел у міжнародных монафестывалях. Лаўрэат Міжнароднага фестывалю монаспектакляў у Рызе «Zvaigzne — 2006» («Зорка — 2006») — 1-е месца. Узнагарода дырэктараў міжнародных фестываляў тэатраў аднаго акцёра на 41-м фестывалі WROSTJA (Вроцлаў, Польшча 2007). Дыплом «За раскрыццё тэмы простага чалавечага шчасця» на фестывалі «Atspindys» (Вісагінас, Літва, 2008). Спецыяльны юбілейны дыплом фестываля «Вiдлуння» (Хмяльніцкі, Украіна, 2009), дыплом крытыкі і прэсы фестывалю Торуньскія сустрэчы тэатраў аднаго акцёра (Торунь, Польшча, 2011). Спектакль быў паказаны на монафестывалі «Польскі тэатр і ўсходнія суседзі» (Варшава, Польшча 2012).
- Монаспектакль «Фiрс.doc» па п'есе Вадзіма Леванава «Смерць Фірса» ў пастаноўцы і выкананні Алега Чэчанева быў паказаны на Маскоўскім міжнародным фестывалі тэатра аднаго акцёра ў 2010 годзе, на якім ён заняў 3-е месца.
- Тэатр прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску са спектаклямі «Маленькі свет» Алены Паповай (рэжысёр Ала Палухiна) і «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы (рэжысёр Уладзімір Савiцкi). А таксама ў рэспубліканскім аглядзе спектакляў, пастаўленых па п'есах беларускіх аўтараў («Шукаю сапраўднага мужчыну», дыплом за лепшую рэжысуру Віталю Баркоўскаму). Фестываль «Музы Нясвіжа» — «Паланэз на развітанне» Уладзіміра Драздова (рэжысёр Віталь Баркоўскі).
І іншае…
2015 год
Падзячнае пісьмо ад адміністрацыі горада Вялікія Лукі за наладжванне творчых сувязей з Вялікалуцкім драматычным тэатрам.
2018 год
Падзячнае пісьмо Мінскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву ДУ “Мінскі абласны драматычны тэатр” за ўдзел у падрыхтоўцы святочнага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Мінскай вобласці.
Паказ дакументальнай п’есы аб правах жанчын “Семь”. Мінскі абласны драмтэатр узнагароджаны Падзячным пісьмом Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь за ўклад у фарміраванне нулявой талерантнасці грамадства да насілля ў сям’і.
2020 год
За спектакль “Белые росы” или “Помощь рядом” па матывах мастацкага фільма “Белые росы” Мінскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь і Мінскі абласны драматычны тэатр узнагароджаны Дыпломам II ступені ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшую тэатралізаваную пастаноўку па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
2021 год
26 лютага ў Палацы культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы за 2020 год "Майстры працы Маладзечанскага краю - Радзіме!". Актрыса, вядучы майстар сцэны Ірына Аляксандраўна Камышава ўзнагароджана Ганаровай граматай Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.
Сакавік
У 2020 годзе дабрачынны фонд "Залаты Пелікан" (Расія, Масква) імя І. М. Смактуноўскага правёў фестываль "Намдарогі гэтыя забыць нельга." у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На фестывалі быў паказаны спектакль нашага тэатра "Памяць, за сабою пакліч...". 13 сакавіка 2021 года нас наведаў прэзідэнт і заснавальнік фонду Зміцер Уласаў. Ён уручыў памятныя ўзнагароды, дыпломы стваральнікам, удзельнікам спектакля, кіраўніцтву тэатра і Галоўнага ўпраўлення культуры.
13 мая прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сувязі з 30-годдзем тэатра: узнагароджанне найлепшых супрацоўнікаў, паказ юбілейнага шоу "Тэатральны багаж", спектакля "Не пакідай мяне...".
Верасень
Пачала работу студыя акцёрскага майстэрства пры тэатры "Арт-студыя МОДТ".
2022 год
Чэрвень
У рамках 21 Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі паказаны спектакль "Сёстры Дастаеўскія".
Лістапад
Са спектаклем "Валянціна" запрошаны на 13-ы абласны фестываль народных тэатраў "Бярэзінская рампа" (Бярэзіна, Мінская вобласць).
2023 год
добрасумленную працу, прафесіяналізм, за асабісты ўклад у развіццё сферы культуры Мінскай вобласці і ў сувязі з прафесійным святам Днём работнікаў культуры.
Снежань
16 снежня адбылася здача спектакля "Вежы Маладзечанскага замка". П'еса напісана беларускім драматургам Ягорам Коневым па заказу тэатра і прысвечана 635-годдзю горада. У якасці экспертаў на здачы прысутнічалі: начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Таццяна Краўчонак, прафесар кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Рыгор Баравік, тэатразнавец і выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вольга Сталярова.
2024 год
Студзень
Сакавік
6 красавіка адбыўся бенефісны паказ спектакля «Валянціна» ў сувязі з 55-годдзем артыста Андрыяна Барткевіча, які іграе ў ім адну з роляў.Пасля паказу калегі павіншавалі юбіляра з гэтай цудоўнай датай.
Май
1 мая члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ "Мінскі абласны драматычны тэатр" прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святу працы і 120-годдзю ўтварэння прафсаюзаў Беларусі.
28 мая пачаў працу новы галоўны рэжысёр. На гэтую пасаду прызначаны Раман Мацвеевіч Цыркін. За плячыма ў Рамана Мацвеевіча акцёрскі вопыт, у тым ліку і ў нашым тэатры (з 1993 па 1995 год). Каля 25 гадоў ён адпрацаваў галоўным рэжысёрам Мазырскага драматычнага тэатра ім. І. Мележа, паставіў 75 спектакляў паводле п'ес беларускай, рускай і замежнай драматургіі.
Чэрвень
З1 па 5 чэрвеня ў сталіцы Кыргызскай Рэспублікі, горадзе Бішкек, прайшоў адукацыйны форум "Вахтангаўскі фестываль тэатральных менеджэраў (ВФТМ) Кыргызстан 2024". На канферэнцыю з'ехаліся вядучыя тэатральныя менеджэры, каб абмяняцца перадавымі практыкамі ў пытаннях тэатральнага
маркетынгу, мэнэджменту, арганізацыі гастроляў і фестывальнага руху на прасторы СНД. У рамках абмеркавання вопыту тэатраў розных краін у галін міжнароднага супрацоўніцтва ў якасці спікера выступіла дырэктар Мінскага абласнога драматычнага тэатра Алена Расціславаўна Сакалоўская.
5 чэрвеня адзначыў 80-гадовы юбілей заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Данілавіч Анісенка, мастацкі кіраўнік тэатра з 2017 па 2023 год. У праграме творчага вечара "Гартаю старонкі жыцця", які прайшоў у Белдзяржфілармоніі (Мінск), прынялі ўдзел і нашы артысты. Былі паказаны ўрыўкі са спектакля “Валянціна” і “Вежы маладзечанскага замка”, якія юбіляр паставіў на нашай сцэне.
12 кастрычніка тэатр пабываў на гастролях у г. Тула (Расія). Паездка адбылася дзякуючы федэральнай праграме Міністэрства культуры Расіі "Вялікія гастролі". На сцэне тульскага тэатра "Эрмітаж" былі паказаны спектаклі: "Казка пра чырвоную стужачку" і камедыя "Ну, вы даяце!...".
З 15 па 22 лістапада ў Мурманску (Расія) прайшоў II міжнародны тэатральны фестываль "АРКТЫЧНАЯ СЦЭНА". Наш спектакль «Удачы і…наступны!» быў заяўлены ў афішы фестывалю ў рэжыме анлайн паказу, што дало магчымасць гледачам з розных краін ацаніць творчыя здольнасці усёй пастановачнай групы. Тэатр узнагароджаны Дыпломам удзельніка фестывалю.
З 29 лістапада па 1 снежня 2024 года ў горадзе Беразіно прайшоў ХІV абласны фестываль народных тэатраў "Бярэзінская рампа". Найлепшыя аматарскія тэатры Міншчыны падзяліліся творчымі дасягненнямі з прыхільнікамі тэатральнага мастацтва. Наш тэатр традыцыйна прымае ўдзел у фестывалі ў якасці госця. На гэты раз жыхарам горада быў паказаны спектакль "Банкет". Тэатр удастоены ганаровага Дыплома "За папулярызацыю тэатральнага мастацтва і ўмацаванне творчых сувязей".