Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

 Навiны

Падпісацца на навіны.
Пакінце Ваш нумар телефона і вы будзеце дабаўлены да нашых навін у мэссенджэры - viber

Поля, помеченные символом *, обязательны для заполнения.

Мы в социальных сетях

 

“ДЯДЮШКИН СОН”

(камедыя мардасаўскіх нораваў)

Асноўны сюжэтны матыў аповесці Фёдора Міхайлавіча Дастаеўскага і спектакля "Дядюшкин сон"  - нечаканае з'яўленне вядомага князя К. у правінцыйным горадзе Мардасаве, а таксама выкліканы гэтым з'яўленнем перапалох і барадзьба  за ўвагу сталічнага госця сярод жаночай часткі "мардасаўскай  эліты".  Дзейная і энергічная Мар'я Аляксандраўна Маскалева, якая не без ценю сумневаў лічыць сябе мясцовай правадыркай, карыстаючыся спрыяльным выпадкам і ўзроставай бездапаможнасцю князя К., спрабуе забяспечыць будучыню і дабрабыт сваёй дачкі Зінаіды ды і свой заадно, выдаўшы яе замуж за састарэлага "жаніха". Сам князь  было ўжо  і пагадзіўся, паколькі ўсё жыццё меў слабасць да маладых і прыгожым,   але зайздросныя і шкодныя мардасаўскія матроны ўсё сапсавалі, пераканаўшы старога, што адбывалае яму толькі прымроілася і на самай справе можа лічыцца сном…

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь Баркоўскі

Мастак-пастаноўшчык  - Пётр Анашчанка

Пастаноўшчык пластыкі – Дзіна Юрчанка       

Прэм’ера – 30.09.2015

Працягласць спектакля -  2 гадз.                                  

Спектакль ідзе на рускай мове.      

Галерэя