Пётр Гладзілін
«Афинские вечера» 14+
(сучасная гісторыя)
Інтэлігентная маскоўская сям'я знешне мае прыстойны «фасад». Але блізкія людзі ў ёй ужо даўно сталі чужымі адзін аднаму. У гэтай «высакароднай сям'і» наспявае скандал: высвятляецца, што зусім юная незамужняя дачка-піяністка чакае дзіця. Працягвае абарваныя нітачкі цеплыні і разумення паміж бацькамі і дзецьмі бабуля. Яна літаральна агарошыць усіх аповедамі аб забароненых забавах багемнага жыцця яшчэ ў дарэвалюцыйным Пецярбургу. Увогуле, аб такой бабулі можна толькі марыць. Яна ў выніку і зробіць усё, каб злучыць кахаючыя сэрцы.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка
Мастак-пастаноўшчык – Валерый Юркевіч
Мастак па касцюмах – Валянціна Праўдзіна
Кампазітар – Аляксандр Крыштафовіч
Пастаноўшчык пластыкі – Дзіна Юрчанка
Прэм'ера – 24.09.2014
Працягласць спектакля – 2 гадзіны
Спектакль ідзе на рускай мове.