Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

МОДТ ищет сотрудников:

- АКТЕРЫ (мужчины)

- НАЧАЛЬНИК МОНТИРОВОЧНОГО УЧАСТКА

- МОНТИРОВЩИК СЦЕНЫ

ХУДОЖНИК ПО СВЕТУ

- ГЛАВНЫЙ АДМИНИСТРАТОР

Вопросы по тел. 52-30-62

 ВЕЧАР                                                                                                                                               12+

 лірычная меладрама               

Рэжысёр-пастаноўшчык -- Валерый Мазынскі

Мастак-пастаноўшчык -- Максім Дудараў

Мастак па касцюмах -- Таццяна Дзямідава

Кампазітар -- Алег Залётнеў

Аляксей Дудараў напісаў п'есу "Вечар" у самым пачатку 1990-х, і яна ўжо на той час была настолькі актуальнай, што ішла амаль на ўсіх сцэнах Савецкага Саюза.

З таго часу праблема "неперспектыўных" вёсак стала яшчэ вастрэй. Спектакль "Вечар" -- гэта адкрытая да душэўнага болю гісторыя трох жыхароў такой вось вёсачкі. Гэта разважанне пра тое, як сапраўды ацаніць пражытае і дастойна сустрэць непазбежнае. Цяпер, калі для "малой радзімы” ёсць свая Чырвоная кніга -- пералік вёсак і населеных пунктаў, зніклых з карты нашай краіны, спектакль "Вечар" папярэджвае нас, сённяшніх, і нагадвае аб тым, што мы губляем незваротна…

Майстры сцэны Алег Чэчанеў (Гастрыт), Алена Рахмангулава (Ганна)  і Віктар Багушэвіч (Мульцік) дакладна перадаюць гледачам перажыванні герояў.

Спектакль ідзе на беларускай мове.